Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Год народнага адзінства

Дата: 20 января 2021 в 11:21
126 просмотров

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 1 «Аб аб’яўленні 2021 года Годам народнага адзінства». Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, з’яднання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Згодна з указам Савет Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павінен распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.

Прапанову зрабіць 2021-ы Годам народнага адзінства Прэзідэнт выказаў у час навагодняга звароту да беларускага народа. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя, сутыкнуўшыся з выклікамі 2020 года, сталі гаварыць пра жаданне вярнуцца ў Беларусь, якой яна была на год раней. «Я, вядома, рады, што вы ацанілі дасягнутае, але вяртацца ў мінулае мы не будзем. У нас няма часу ісці назад і праходзіць пройдзенае. Мы абавязкова створым Беларусь будучага, і яна будзе лепшая за цяперашнюю. Для гэтага трэба проста адправіць 2020-ы ў гісторыю. Але не забыць яго ўрокі», — упэўнены беларускі лідар.

«Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, варта ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць — кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства, — сказаў Прэзідэнт. — Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы — разумная, талерантная, накіраваная ў будучае нацыя! І калі мы хочам «людзьмі звацца», мы гэта зробім!».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.