Пяком бліны
Па чарзе датыкацца да стала тыльным бокам ручкі і далонькай:
Матуля напячэ блінкоў
Для дачушак ды сынкоў.
Блін смятанай паліваем,
Зверху цукрам пасыпаем,
Лоўка трубачкай згарнем –
І жуем, жуем, жуем!
Пеўнік
Пеўнік раніцай прачнуўся,
(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).
І да сонца павярнуўся.
(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).
Кукарэкнуў раз, два, тры!
( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).
Ты сягоння не праспі.
Гульня “Замок”
На дзвярах вісіць замок.
(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).
Гэты пальчык
(Сагніце пальцы левай рукі ў кулачок, затым, слухаючы пацешку, па чарзе разгінайце іх, пачынаючы з вялікага пальца).
Гэты пальчык – дзядуля,
Гэты пальчык – бабуля,
Гэты пальчык – матуля,
Гэты пальчык – татачка,
Ну а гэты пальчык – я.
Вось і ўся мая сям’я!
Гульня “Замок”
На дзвярах вісіць замок.
(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).
Васьміног
(Усімі пальчыкамі, апрача двух вялікіх, дзіця імітуе шчупальцы васьмінога). Восем пальчыкаў для ног –
Атрымаўся васьміног.
Колькі ног у васьмінога?
Многа! Многа!
Адпачнём
Нашы пальчыкі прачнуліся,
Пацягнуліся, пацягнуліся…
Страпянуліся…
(Выконвайце ўсе гэтыя рухі).
Па далоньцы пабеглі,
(Па далоні адной рукі бегаюць пальцы іншай, потым наадварот).
Пабеглі, пабеглі,
Пакланіліся
(Паўтарайце гэтыя рухі).
І стаміліся –
Селі адпачываць.
(Патрасіце пальцамі і апусціце рукі).
Размалёўка
А гусак усё гагоча,
Ускубнуць цябе ён хоча.
Сядзь за партаю ямчэй,
Размалюй яго хутчэй.
Гульні па развіццю беларускага маўлення
«Што матуліна, а што татава?»
Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.
Змест. Дарослы паказвае карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзіця называе: «Сукенка — маміна...» і г. д.
«Назаві колер»
Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна».
Змест. Дарослы кідае мяч дзяцяці і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, слгва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.
|